Сухопаль
аграгарадок у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сухо́паль[1] (трансліт.: Suchopaĺ, руск.: Сухополь) — аграгарадок[2] у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Сухопальскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 31 км у напрамку на паўночны захад ад горада Пружаны за 120 км ад Брэста, за 45 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы[3][4].
Гісторыя
Вядома з 1680 (з 1641[5]) года як вёска, дзяржаўная ўласнасць у Берасцейкім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Жыхары вёскі прымалі ўдзел у падрыхтоўцы каралеўскіх паляванняў у Белавежскай пушчы. У 1759 годзе ў вёсцы 86 жыхароў, 21 двор[4]. З 1795 года Сухопаль у складзе Расійскай імперыі. Вёска разам з іншымі была падаравана імператрыцай Кацярынай II палкаводцу П. А. Румянцаву-Задунайскаму[4]. З 1801 года вёска цэнтр воласці ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні. У 1905 годзе ў Сухопалі адбыліся сялянскія хвалаванні на чале з Д. Гваем[4]. З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, з 1925 года — цэнтр гміны Пружанскага павета Палескага ваяводства. Дзейнічалі падпольныя арганізацыі КПЗБ і КСМЗБ, гурткі Таварыства беларускай школы і Беларускай сялянска-работніцкай грамады[4]. Жыхары вёскі ўдзельнічалі ў Белавежскай забастоўцы рабочых лесараспрацовак 1932—1933 гадоў[4].
З 1939 года Сухопаль у складзе Беларускай СССР, з 12 кастрычніка 1940 года — цэнтр сельсавета Шарашоўскага раёна, з 1956 года — Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У час Вялікай Айчыннай вайны захопнікі загубілі ў вёсцы і сельсавеце 305 чалавек.
Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
Аграгарадок з’яўляецца цэнтрам ААТ «Жураўлінае». Дзейнічаюць амдбулаторыя, сярэдняя школа, сельскі клуб-бібліятэка.
Помнікі гісторыі і культуры
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1903) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000652
- Брацкая магіла савецкіх воінаў. У 1965 годзе на магіле ўстаноўлены помнік. Побач мемарыяльны комплекс.
Вядомыя ўраджэнцы
- Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч (нар. 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads