Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цапра)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Цапра Клецкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Першая драўляная царква ў Цапры ўзгадаваецца ў пачатку XVI стагоддзя. У 1696 годзе царква была ўніяцкай.
У 1828 годзе манастыр быў закрыты, а царква стала дзейнічаць як прыхадская. На той час царква ўяўляла сабой збудаванне з драўляных брусоў на каменным фундаменце, мела крыжападобны выгляд, была крыта гонтай, з адным купалам адкрытым, а другім — глухім.
У перыяд Вялікай Айчыннай вайны была часткова разбурана агароджа, а са званіцы прапалі званы. У сярэдзіне 1960-х гадоў царква была разбурана, царкоўную маёмасць часткова перавезлі ў горад Клецк.
У 1992 годзе была зарэгістравана праваслаўная абшчына. У 2004 годзе царква была асвячона мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам.
У 2011 годзе была пабудавана дарога да храма, а ў 2012 годзе былі заменены два купалы з крыжамі на новыя залатыя купалы[1].
Remove ads
Зноскі
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Цапра) Архівавана 27 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads