Свята-Марфінская царква (Гродна)

праваслаўны храм у Гродне, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Марфінская царква (Гродна)map
Remove ads

Царква ў імя прападобнай Марфы — царква на праваслаўных могілках на вуліцы Антонава ў горадзе Гродна.

Хуткія факты Свята-Марфінская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Была пабудавана і прыпісана да Сафійскага сабора (Фара Вітаўта) у 1848 годзе. У ёй пахавана маці епіскапа Ніла Марфа Насковіч, аб чым сведчыць надпіс на пліце з усходняга боку храма.

У выданні «Гродненский православно-церковный календарь. Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века» згадваецца мураваная могілкавая царква, пабудаваная ў 1848 годзе на сродкі былога архіепіскапа Іркуцкага, затым Яраслаўскага Ніла для пахавання сваёй маці Марфы Насковіч, якая памерла 4 мая 1846 года ва ўзросце 74 гадоў. У гэтай царкве, справа ад увахода, пахаваны епіскап Брэсцкі Ігнацій Жалязоўскі, які памёр 1 красавіка 1871 года ў горадзе Гродна.

Каля могілкавай брамы ў 1890 годзе пабудавана, на сродкі мясцовага мяшчаніна Сяргея Талочкі, каменная Свята-Уваскрасенская капліца.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Будынак крыжападобны ў плане, аднавежавы, накрыты пакатымі двухсхільнымі дахамі. На тарцах бакавых крылаў і апсіды трохвугольныя франтоны. Атынкаваныя сцены апяразаны карнізам, расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з русаванымі архівольтамі. Фасады крапаваны арачнымі і крыжовымі нішамі, экседрамі, падаконнай цягай. З боку галоўнага фасада прыбудавана квадратная ў сячэнні двух’ярусная званіца, накрытая пакатым двухсхільным дахам з макаўкай. На аднам ярусе арачны праём галоўнага ўвахода, 2-і ярус прарэзаны круглымі люкарнамі і прасветамі з бэлькамі для званоў. Да апсіды далучана нізкая рызніца. У перакрытую плоскай столлю малітоўную залу выступаюць драўляныя хоры з балюстрадай.

Remove ads

Сучасны стан

На сённяшні дзень царква перабудоўваецца з выкарыстаннем газабетонных блокаў. Цалкам змяняецца архітэктура храма, знешні і ўнутраны выгляд.

Пахаванні

Па ўласным жаданні епіскапа Ігнація пад царквой была абсталяванна катакомбская грабніца, у якой яго і пахавалі раніцай 3 кастрычніка 1872 года пры вялікім збегу людзей. Прысутнічаў таксама архіепіскап Міхаіл (Галубовіч)[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads