Ігнацій (Жалязоўскі)
беларускі ўніяцкі і праваслаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацій (свецкае імя: Якаў Лявонцьевіч Жалязоўскі; 1 лютага (20 студзеня) 1802, Вялікія Сяхновічы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — 13 (1) красавіка 1872, Гродна, Расійская імперыя) — беларускі ўніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч, епіскап Брэсцкі (1848—1870)[1]. Кандыдат багаслоўя (1829).
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага святара. Пачатковую адукацыю атрымаў у Брэсцкім дваранскім вучылішчы (1812—1821). 26 кастрычніка 1824 года ў Тараканьскім базыльянскім кляштары быў пастрыжаны ў манаства з прыняццем імя Ігнацій. 27 мая 1826 года быў пасвечаны ў дыякана, праз тры дні — у іерэя. Працягнуў навучанне ў Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце, якую скончыў у ступені кандыдата багаслоўя.
Па сканчэнні семінарыі ў 1829 годзе быў прызначаны выкладчыкам у вучылішча пры Лаўрышаўскім манастыры, з 1830 да 1833 года працаваў настаўнікам у Кобрынскім павятовым духоўным вучылішчы, да 1836 года займаў пасаду наглядчыка Супрасльскага духоўнага вучылішча[2].
У 1836—1839 гадах быў інспектарам Літоўскай духоўнай семінарыі. Тады ж ён пазнаёміўся з Іосіфам Сямашкам і стаў яго прыхільнікам[3]. У часе Полацкага царкоўнага сабора 1839 года падпісаў сярод іншых святароў «Саборны акт аб уз’яднанні» уніяцкай царквы з праваслаўнай і неўзабаве быў узведзены ў сан архімандрыта.
З 1839 да 1848 года Ігнацій з’яўляўся настаяцелем Барысаглебскага манастыра ў Гродне, клапаціўся аб захаванні Каложскай царквы. Пасля абвалу часткі будынка ў Нёман арганізаваў збор сродкаў на аднаўленне храма, хадайнічаў перад уладамі аб адсяленні манахаў[4].
20 мая 1848 года архіепіскап Літоўскі і Віленскі Іосіф пасвяціў Ігнація Жалязоўскага ў сан епіскапа Брэсцкага. Адначасова ён быў прызначаны другім вікарыем Літоўскай епархіі. Жыў у Жыровіцкім манастыры, з 1852 года — у сваёй гродзенскай рэзідэнцыі.
На пасадзе епіскапа Ігнацій шмат увагі надаваў будаўніцтву і рэканструкцыі храмаў, асабіста агледзеў усе цэрквы епархіі. Уласнаручна асвяціў 16 цэркваў, у тым ліку кафедральны Свята-Сімяонаўскі сабор. Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гадоў падтрымліваў закрыццё касцёлаў і ператварэнне іх у цэрквы. Распарадзіўся прыбраць з храмаў абразы Іасафата Кунцэвіча, спаліць уніяцкія кнігі і малітоўнікі, праводзіць богаслужэнні выключна на рускай мове[4].
21 чэрвеня 1870 года з-за хваробы пакінуў епіскапскую кафедру, апошнія гады жыў у Барысаглебскім манастыры, займаўся мецэнацтвам, збіраў бібліятэку. Памёр у Гродне 1 красавіка 1872 года і быў пахаваны ў могілкавай царкве. На пахаванні Ігнація прысутнічалі архіепіскап Мінскі і Бабруйскі Міхаіл і епіскап брэсцкі Яўген.
Remove ads
Памяць
- З 1875 года ў Віленскім духоўным вучылішчы была ўстаноўлена імянная стыпендыя епіскапа Ігнація для дзяцей-сірот, якія паказвалі выдатныя здольнасці ў авалоданні навукамі. Фундатарамі стыпендыі сталі протаіерэй Антоній Катовіч, святары Іван Лявіцкі, Васіль Макавецкі і іншыя.
- Падчас святкавання пяцідзесяцігоддзя Полацкага царкоўнага сабора ў 1889 годзе ладзіліся ўрачыстасці ў гонар епіскапа Ігнація[5].
- Сакратар епіскапа Аляксандр Катлінскі пакінуў апісанне знешнасці Ігнація:
Наружнасць прэасвяшчэннага Ігнація рабіла яго выгляд надзвычай прадстаўнічым. Пры стройнай фігуры росту ён быў сярэдняга. Правільныя рысы твару, высокае адкрытае чало, лагодная выразнасць вачэй рабілі яго вельмі сімпатычным. Бадзёрасць і свежаць сіл не пакідалі яго да самай хваробы, сівізна ў валасах і шырокай барадзе цудоўна спалучаліся з румянцам чыстага твару… Асаблівасць і быццам нейкую тыповасць давала яму хада. Яна была ў яго заўсёды паспешлівая, жывая і нават вёрткая[3]
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Святой Ганны 1-й ступені.
- Ордэн Святога Уладзіміра 2-й ступені.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads