Свята-Мікалаеўская царква (Браздзецкая Слабада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква - праваслаўны храм у в. Браздзецкая Слабада Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці.
Пабудавана з цэглы ў 1-й палове XIX стагоддзя. Да 1990-х гг. выкарыстоўвалася як калгасны склад.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове кампазіцыі крыжова-купальны аб'ём, да якога далучана 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца, завершаная макаўкай. Сяродкрыжжа завяршае магутны цыліндрычны барабан, завершаны купалам (не захаваўся). Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі сандрыкамі, пілястрамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Мікалаеўская царква (Браздзецкая Слабада) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Браздзецкая Слабада) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads