Свята-Мікалаеўская царква (Варані)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Варані Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана на могілках у пачатку XX стагоддзя з дрэва, у 1993 годзе дабудаваны бабінец і адасобленая 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца-вартоўня.
Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Вырашана кубападобным цэнтральным зрубам, да якога далучаны прамавугольны ў плане бабінец і 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Сілуэт храма фарміруюць 8-гранная званіца з макаўкай, надбудаваная над шатровым дахам бабінца, цыбулепадобная галоўка над шатром цэнтральнага зруба. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
![]() |
Свята-Мікалаеўская царква (Варані) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Мікалаеўская царква (Варані) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Варані) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads