Свята-Мікалаеўская царква (Данілавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — былы праваслаўны храм у в. Данілавічы Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Царква знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1926 г. з дрэва. 19 сакавіка 2006 г. царква згарэла, на яе месцы пабудаваны новы цагляны храм.
Архітэктура
Вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над цэнтральным зрубам узведзены магутны васьмігранны шатровы барабан, завершаны, як і шацёр двух'яруснай званіцы (васьмярык на чацверыку), цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.
Remove ads
Інтэр'ер
У інтэр'еры Абразы 19 ст. «Благавешчанне», «Каранаванне Марыі», «Маці Божая Траяручыца», «Спас Вялікі Архірэй», «Спас», «Святы Мікалай» і «Цуд Георгія аб змеі» (дошка, алей).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads