Веткаўскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́ткаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці Беларусі. Утвораны 8 снежня 1926 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ветка.
Remove ads
Геаграфія
Агульная плошча раёна − 155 862 га. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень — 65 км, а з усходу на захад — 48 км. Межы раёна праходзяць: на поўначы — з Чачэрскім раёнам, на захадзе — з Буда-Кашалёўскім, на паўднёвым захадзе — з Гомельскім, паўднёвым усходзе — з Добрушскім раёнам, на ўсходзе — з Краснагорскім і Навазыбкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.
Тэрыторыя раўнінная. Пераважныя вышыні 120—150 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 188,9 м (каля в. Старое Закружжа). У раёна ёсць невялікія марэнавыя грады і дзюнна-пагорыстыя формы рэльефу. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, поймавыя, тарфяна-балотныя.
Карысныя выкапні: торф, гліна, крэйда. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +18,6 °C. Ападкаў 580 мм у год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.
Добра развітая рачная сетка, якая адносіцца да басейна Чорнага мора. Галоўная рака Сож з прытокамі Беседзь, Нёманка, Ліпа, Спонка, Мятроўля. Бесядзь прымае воды Пералёўкі, Стаўбункі, Вядзерні. Рэкамі і раўчукамі, азёрамі, каналамі, калектарамі занята 2 409 га.
Лясы займаюць 76 419 га (каля 34 %), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя. Балоты займаюць 7,8 %. Ворныя землі складаюць 32 844 га. 35 720 га забруджаны радыёнуклідамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр раёна — горад Ветка. У склад раёна ўключаны горад Ветка і 24 сельсаветы: Барбянскі, Барталамееўскі, Беседскі, Вылеўскі, Дубаваложскі, Дзям’янкаўскі, Калінінскі, Косіцкі, Кунтараўскі, Купрэеўскі, Навасёлкаўскі, Новазакружскі, Папсуеўскі, Прыснянскі, Радужскі, Рудня-Споніцкі, Сівінскі, Старазакружскі, Старасельскі, Тарасаўскі, Хальчанскі, Чысталужскі, Шарсцінскі, Юркавіцкі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Ачоса-Руднянскі, Бярозкаўскі, Кругоўскі, Мар’інскі, Чырванасцяжскі сельсаветы скасаванага Добрушскага раёна і 29 сельсаветаў скасаванага Свяцілавіцкага раёна: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Будзішча-Стаўбунскі, Вяліканямкоўскі, Глухаўскі, Глыбаўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Коўбаўскі, Маланямкоўскі, Малкаванесцераўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі (Новастараграмыцкі), Пацёскі, Пералёўскі, Рудня-Гулеўскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Скачок-Габраўскі, Стаўбунскі, Утонька-Хутарскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізава-Гарыстаўскі, Хізава-Гуцкі, Хлусоўскі, Шалухоўскі, Шэйкагуткаўскі, Яноўскі. У выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі 30 снежня 1927 года замест 58 сельсаветаў у складзе Веткаўскага раёна зацверджаны 29: Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Ачоса-Руднянскі, Барталамееўскі, Беседскі, Казацка-Балсунскі (Балсунскі), Вяліканямкоўскі, Дзям’янкаўскі, Жалезніцкі, Калінінскі, Мар’інскі нацыянальны рускі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рудня-Споніцкі, Рудня-Стаўбунскі нацыянальны польскі, Рудня-Шлягінскі нацыянальны польскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі нацыянальны рускі, Сівінскі, Старазакружскі, Старасельскі, Стаўбунскі, Тарасаўскі, Ухоўскі, Хальчанскі, Хізоўскі нацыянальны рускі, Шарсцінскі, Яноўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падначаленні БССР. 10 лютага 1931 года да раёна далучаны Данілавіцкі сельсавет скасаванага Гомельскага раёна, да гарадской рысы Гомеля далучаны Старасельскі сельсавет. 15 мая 1931 года Старасельскі сельсавет вернуты ў склад Веткаўскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны Веткаўскі сельсавет і адноўлены Маланямкоўскі сельсавет. У 1935 годзе Мар’інскі, Свяцілавіцкі, Хізоўскі нацыянальныя рускія, Рудня-Стаўбунскі і Рудня-Шлягінскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. 12 лютага 1935 года Ачоса-Руднянскі, Дзям’янкаўскі і Мар’інскі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Добрушскаму раёну, а Акшынкаўскі (Акшынскі, Якшынскі), Вяліканямкоўскі, Жалезніцкі, Казацка-Балсунскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рудня-Стаўбунскі, Рудня-Шлягінскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Ухоўскі (Ухова-Рыслаўскі), Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы — зноў утворанаму Свяцілавіцкаму раёну. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 10 ліпеня 1939 года скасаваны Веткаўскі сельсавет. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Барталамееўскі, Рудня-Споніцкі, Старасельскі, Тарасаўскі сельсаветы. 17 снежня 1956 года да раёна далучаны Акшынкаўскі, Маланямкоўскі, Неглюбскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хізоўскі, Яноўскі сельсаветы скасаванага Свяцілавіцкага раёна; Сівінскі, Старазакружскі сельсаветы перададзены Добрушскаму раёну. 14 лістапада 1957 года да раёна далучаны Вяліканямкоўскі, 24 сакавіка 1960 года — Навілаўскі сельсаветы Чачэрскага раёна. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, горад Ветка, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Навілаўскі, Неглюбскі, Новаграмыцкі, Прыснянскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы перададзены Гомельскаму раёну.
6 студзеня 1965 года раён утвораны зноў, уключаў горад Ветку, Акшынкаўскі, Беседскі, Вяліканямкоўскі, Данілавіцкі, Калінінскі, Маланямкоўскі, Наваграмыцкі, Навілаўскі, Неглюбскі, Прысненскі, Радужскі, Рэчкаўскі, Свяцілавіцкі, Стаўбунскі, Хальчанскі, Хізоўскі, Шарсцінскі, Яноўскі сельсаветы Гомельскага раёна, Сівінскі і Старазакружскі сельсаветы Добрушскага раёна. 25 чэрвеня 1970 года Беседскі сельсавет перайменаваны ў Барталамееўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Веткаўскага раёна 1 горад, 20 сельсаветаў, 149 населеных пунктаў[5]. 28 студзеня 1991 года скасаваны Акшынкаўскі, Новаграмыцкі, Старазакружскі і Хізоўскі сельсаветы. 27 жніўня 1991 года скасаваны Барталамееўскі, Рэчкаўскі і Сівінскі сельсаветы. 11 жніўня 1993 года скасаваны Калінінскі сельсавет.
20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Веткаўскі раён і горад Ветка, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Веткаўскі раён[6].
23 кастрычніка 1997 года скасаваны Навілаўскі сельсавет. 27 снежня 2022 года скасаваны Маланямкоўскі і Яноўскі сельсаветы[7], 28 сакавіка 2023 года — Шарсцінскі сельсавет[8].
Remove ads
Насельніцтва
У пачатку 2007 года колькасць насельніцтва складала 19557 чалавек. З іх дзеці да 18 гадоў — 3838 чалавек (19,5 %), дарослыя 15872 чалавека (80,5 %). Працаздольныя — 10040 чалавек (47,5 %).
Дэмаграфічныя паказчыкі
1986 | 2001 | 2002 | 2003 | 2004 | 2005 | 2006 | |
Нарадзілася |
368 |
203 |
178 |
185 |
176 |
190 |
204 |
Памерла |
526 |
527 |
556 |
555 |
453 |
526 |
471 |
Прырост |
-158 |
-324 |
-378 |
-370 |
-277 |
-336 |
-267 |
на 1000 насельніцтва | |||||||
Нараджальнасць |
14,2 |
9 |
8,4 |
8,9 |
8,7 |
9,1 |
10,4 |
Смяротнасць |
13,2 |
23,9 |
26,3 |
27,1 |
22,5 |
26,4 |
23,9 |
Дзіцячая смяротнасць |
10,7 |
26,7 |
11,2 |
5,4 |
34 |
5,5 |
9,8 |
Этнічны склад
Рэлігія
У раёне дзейнічае 6 праваслаўных рэлігійных суполак, а таксама рэлігійная суполка Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў і рэлігіная суполка Хрысціян веры Евангелькай «Мілата».
Іншае
У раёне зарэгістравана раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.
Археалагічныя помнікі
Remove ads
Славутасці
Вядомыя асобы
- Георгій Макаравіч Катляроў (1928—2018) — Герой Сацыялістычнай Працы, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
- Зоя Літвінава (нар. 1938) — беларускі мастак.
- Міхась Каршук (1897 — каля 1930) — краязнавец, публіцыст.
- Міхаіл Рыгоравіч Батракоў (1922—1945) — Герой Савецкага Саюза.
- Павел Мікалаевіч Буйневіч (1912—1995) — Герой Савецкага Саюза.
- Таццяна Вяргееўна Васількова (нар. 1933) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Ганаровыя грамадзяне
- Браніслаў Мацвеевіч Збароўскі
- Георгій Макаравіч Катляроў (1928—2018) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Галіна Рыгораўна Нячаева (нар. 1951) — мастацтвазнаўца.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads