Свята-Мікалаеўская царква (Дубай)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Дубай)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Дубай Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Вежа-званіца

Пабудавана ў 1906 г. з дрэва паводле праекта архітэктара В. І. Струева. У ансамбль з царквой уваходзіць 3-арачная драўляная брама, завершана 3 галоўкамі.

Архітэктура

Thumb
Акно
Thumb
Інтэр’ер

Помнік архітэктуры неарускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя чатырохчасткавага храма складаецца з прытвора, бабінца, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды з невялікімі бакавымі рызніцамі. Над прытворам узведзена васьмігранная шатровая званіца, шацёр якой завершаны макаўкай і апяразаны каля аснавання трохвугольнымі франтонамі і какошнікамі, па гранях дэкарыраваны люкарнамі. Асноўны кубападобны аб’ём перакрыты самкнутым паўсферычным купалам, над якім узведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобнай галоўкай, а па вуглах — макаўкі на шыях. Грані купала прарэзаны кілепадобнымі бочкамі (прыём старажытнарускай церамной архітэктуры). Фасады дэкарыраваны гарызантальнай шалёўкай, на фоне якой вылучаюцца арачныя аконныя праёмы. Уваход аформлены ганкам на 4 разных калонах.

Remove ads

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads