Свята-Мікалаеўская царква (Лаша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Лаша Гродзенскага раёна. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1862 годзе на бутавым цокалі былога прыходскага храма з дрэва разабранага свіслацкага францысканскага касцёла. Абнесена бутавай агароджай з двух’яруснай брамай-званіцай без вызначанай архітэктурна-стылёвай трактоўкі.
Архітэктура
Да сярэдзіны XIX стагоддзя антычная класіка ў праваслаўным царкоўным будаўніцтве саступіла месца рэтраспектыўна-рускаму стылю, таму ад пачатковага праекта будынка, складзенага павятовым камотнікам Станкевічам у чэрвені 1853 годзе ў стылі класіцызму, з калонным порцікам і строгім рытмам праёмаў, засталася толькі яго прасторавая аснова: прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, якая завершана шлемападобнай галоўкай. Порцік, які планаваўся з боку галоўнага фасада, заменены амаль квадратнай у плане двух’яруснай званіцай, завершанай чатырохгранным шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Захаваліся асобныя элементы класіцызму: высокія прамавугольныя аконныя праёмы, дэкарыраваныя фігурнымі сандрыкамі, вуглы, умацаваныя пілястрамі, арнаментальная разьба ў дэкоры франтона.
Remove ads
Інтэр’ер
У інтэр'еры 8 драўляных калон дзеляць аб’ём храма на 3 плоскаперакрытыя нефы, цэнтральны з якіх працягнуты ў аднапрастольную алтарную частку, адгароджаную ад малітоўнай залы іканастасам. Хоры аддзелены балюстрадай.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads