Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў (Свіслач)

Свіслач From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў (Свіслач)map
Remove ads

Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў — колішні рымска-каталіцкі культавы комплекс у г. Свіслачы Гродзенскай вобласці. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, на Гімназічнай плошчы.

Хуткія факты Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Касцёл на малюнку Напалеона Орды. Справа будынак Свіслацкай гімназіі. 1868
Thumb
Праект гімназіі 1835 года. Злева бачная званіца касцёла

Драўляны касцёл быў пабудаваны паміж 1633 і 1654 (1666) гг., знаходзіўся пад апекай езуітаў. Рэестры 1709 і 1721 гг. даюць апісанне драўлянага храма пад 2-схільным гонтавым дахам, пасярэдзіне якога ўзвышалася вежачка-званіца з цыбулепадобнай галоўкай; у інтэр’еры на столі меўся роспіс. У 1705 г. пры касцёле гродзенская харунжая Аленай Яаннай з Агінскіх  (ВД) заснавала францысканскі кляштар, надзяліўшы яго 45 тыс. «золотовок», маёнткам Глядавічы і в. Індура; 7 тыс. «золотовок» падараваў лоўчы Уладзіслаў Кміта Трэмбалеўскі. У 1733 г. касцёл згадваецца ў дрэнным стане.

Thumb
Гімназія і званіца былога касцёла. 1879

Новы драўляны храм пабудаваны ў 1754 г. ўладальнікамі мястэчка Тышкевічамі. У 1793 г. створана парафія. Скасаваны ў 1832 г. і перададзены ў 1850-я гг. ваеннаму ведамству. У 1860-я гг. касцёл закрыты і разабраны; будаўнічы матэрыял выкарыстаны на ўзвядзенне праваслаўнага храма ў в. Лаша. Намаганні ўладальніцы маёнтка графіні Красінскай у 1905 г. пабудаваць на выкупленай зямлі мураваны храм не прынеслі вынікаў з-за пярэчання гродзенскага і брэсцкага праваслаўнага епіскапа Міхаіла.

Remove ads

Архітэктура

Касцёл

Thumb
Касцёл на малюнку 1879 года
Thumb
Касцёл на плане горада 1795 года

Касцёл — твор народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Храм быў вырашаны прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны гонтавы дах над якой пераходзіў у вальмавы і завяршаўся сігнатуркай. Над фасадам узвышалася двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца. Асіметрыю ў кампазіцыю будынка ўносіла бакавая прамавугольная сакрысція. Вертыкальна ашаляваныя фасады чляніліся прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Рэестры адзначаюць 3 алтары, у галоўным з якіх знаходзіўся абраз «Найсвяцейшая Дзева Марыя і Св. Францішак» са старога касцёла; бакавыя алтары прысвячаліся Св. Антонію Падуанскаму і Св. Юзафу. Пералічваюцца манстранцыя «аўгсбургскай работы», пазітыў, рака Св. Антонія, 2 скульптуры Хрыста і амбон. Падлога ў храме была выкладзена мураванымі плітамі, у прэсбітэрыі — мармуровымі. Перад касцёлам стаяла шмат’ярусная званіца з гадзіннікам.

Кляштар

Жылы корпус першапачаткова быў драўляны, уключаў трапезную, 6 келляў і 4 спальні. У 1799 г. ўжо стаяў мураваны 2-павярховы корпус з цаглянымі падлогамі і скляпеннямі; унізе знаходзіліся трапезная, кладоўка, склад і амбар. У 1817 г. дах пакрыты чарапіцай. Поводле рэестра 1721 г. кляштарны комплекс уключаў таксама фортку, шэраг гаспадарчых пабудоў, дзяцінец, агарод, могілкі са званіцай.

Remove ads

Літаратура

  • Касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла і кляштар францысканцаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. Мн.: БелЭн, 2008. — С. 453. — 488 с. ISBN 978-985-11-0395-5.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads