Свята-Мікалаеўская царква (Маларыта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у г. Маларыта Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

На вуліцы Чырвонаармейскай. Пабудавана ў 1904—1909 гг. з дрэва на месцы ўніяцкай царквы, якая згадваецца пад 1668 г. (згарэла ў 1904)[1]. У 1992 г. гарэла, але ў наступным годзе адноўлена.
Архітэктура

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове прасторавай кампазіцыі храма цэнтрычны крыжовы ў плане зруб. Кубападобны цэнтральны аб’ём накрыты пакатым чатырохгранным дахам, завершаным васьмігранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Вертыкальная дамінанта кампазіцыі створана на галоўным фасадзе — трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца з востраканечным шатром з макаўкай у завяршэнні. Бакавыя прыдзелы больш нізкія, накрыты двухсхільнымі асобнымі дахамі. Ганак вырашаны двухсхільнай навіссю на 6 слупах, завершанай макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з сандрыкамі. У сяродкрыжжа адкрываецца светлавы барабан.
Remove ads
Зноскі
- НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп.2, спр. 1933, арк. 57.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads