Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Габы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з бутавага каменю і цэглы. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Архітэктура


Помнік архітэкіуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм традыцыйнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, прамавугодьная трапезная, кубападобны асноўна аб'ём, пяцігранная апсіда. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны маляўнічым 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах), якое ўзбагачаюць макаўкі званіцы і апсіды. Эстэтычны эффект дасягаецца і высакаякаснай муроўкай сцен з цёсаных блокаў вапняку, выкладкай імі арачнага партала галоўнага ўвахода і вуглавых рустаў. Цаглянай муроўкай выкладзены прафіляваныя карнізы з гарадкамі і ліштвы арачных аконных праёмаў.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Габы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Габы) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads