Свята-Мікалаеўская царква (Стары Крыўск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Стары Крыўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Свята-Мікалаеўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва. 5 студзеня 2010 года храм згарэў. У 2012 годзе на месцы старога храма была ўзведзена мураваная царква.

Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы нізкага прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Элементы асіметрыі ў кампазіцыю ўносіць бакавы прыруб прыдзела. Над двухсхільным дахам бабінца ўзведзены чатырохгранны шатровы барабан. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны невялікімі прамавугольнымі і арачнымі (у малітоўнай зале) аконнымі праёмамі.

Remove ads

Інтэр’ер

Абразы «Маці Божая Апека» (мяжа 17 — 18 ст.), «Хрыстос на прастоле» (мяжа 19 — 19 ст.), «Маці Божая Ахтырская» і «Хрыстос» (сярэдзіна 19 ст.), «Флор і Лаўр» (2-я палова 19 ст.).

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads