Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Мікалаеўская царква (Суднікі, Вілейскі раён)map
Remove ads

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Суднікі Вілейскага раёна Мінскай вобласці. З'яўляецца прыпісным да прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы ў аг. Вязынь.

Хуткія факты Царква Свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Краіна ...

Настаяцель: протаіерэй Міхаіл Чурыла[1], настаяцель храма Свята-Успенская царквы ў аг. Вязынь.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Свята-Мікалаеўская царква ў Судніках

Пабудавана з дрэва, на старадаўніх вясковых могілках. Папярэднюю драўляную царкву разабралі ў 1960-ых гг. і пабудавалі з яе ўласны дом[2]. Сучасны будынак стаіць у невялікай адлегласці ад старога падмурку. Будаўніцтва пачалося ў 1980 г., а скончылася ў 1982 годзе; вялося на сродкі мясцовых вернікаў з удзелам айца Георгія з Ільянскай царквы. Ініцыятарам і будаўніком быў Іван Лашутка з братамі Грыгорыем і Ігнатам (жыхары суседняй в. Баяры).

Remove ads

Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двусхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Чатырохгранны барабан над апсідай завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучаны прытвор з дошак. Аздоблена вертыкальнай шалёўкай, пафарбаванай у сіні колер.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads