Свята-Ільінская царква (Ілья)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у цэнтры агагарадка Ілья Вілейскага раёна. Афіцыйны адрас: вул. 17 Верасня, 38, аг. Ілья, Вілейскі раён, Мінская вобласць. Да прыхода прыпісана капліца Святых апосталаў Пятра і Паўла ў в.Казлы.
Настаяцель: протаіерэй Нікончык Віктар Іванавіч[1].
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1828 годзе з дрэва, за час свайго існавання царква не зачынялася[2][3], адноўлена ў 1990-я і 2010-ыя гг. Паводле здымка Я. Балзункевіча ў пачатку ХХ стагоддзя, царква размяшчалася на ўзвышшы, а агароджа была тынавай. Шалёўку франтона ўпрыгожвалі геаметрычныя ўзоры.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю «мадэрн». Прамавугольнае ў плане збудаванне пад стромкім трохсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, якая завершана макаўкай на чатырохгранным барабане. Галоўны фасад вырашаны ў выглядзе галерэі (падсені) на чатырох слупах, якія абапіраюцца на цагляны падмурак. Трохвугольны франтон з нішай у выглядзе абрыса купала-цыбуліны. Маленькі бабінец з бакавымі дзвярамі звернуты ўнутр царквы. Над ім — хоры на квадратных слупах. Ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Remove ads
Інтэр'ер
У агульных габарытах малітоўнай залы перагародкамі вылучаны невялікі прытвор, над якім створаны хоры, і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі, вылучаная драўляным трох'ярусным іканастасам, дэкарыраваным накладной разьбой.
- Свята-Ільінская царква ў 2014 годзе
- Званіца
- Купал
Зноскі
- Протаіерэй Нікончык Віктар Іванавіч Архівавана 8 кастрычніка 2018. // Маладзечанская епархія
- На Iллю - у Iлью(недаступная спасылка) // Мінская праўда
- Да 75-годдзя Мінскай вобласці(недаступная спасылка) // Мінская праўда
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads