Свята-Мікалаеўская царква (Сянно)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Сянно Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Кастрычніцкай, 91[1].
Remove ads
Гісторыя
У 1998 годзе быў закладзены камень у падмурак новага храма. З вясны 1999 года вяліся будаўнічыя работы. Пабудавана званіца, устаноўлены купал. З 2003 года ў царкве ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пачалі адбывацца богаслужэнні.
Існуе нядзельная праваслаўная школа пры царкве ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Архітэктура
Царква пабудавана з цэглы. Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам, завершаным 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Да фасада далучана 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Фасады бакавых прыдзелаў прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads