Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (Навагрудак)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў — сакральны комплекс у г. Навагрудак, размешчаны па адрасе вул. Гродзенская, 4, 6. Помнік архітэктуры позняга барока.
Remove ads
Гісторыя

Кляштар ордэна францысканцаў існаваў у Навагрудку ўжо ў 1323 г., што вынікае з ліста князя Гедзіміна да папы рымскага. Дата пабудовы драўлянага касцёла францысканцаў — 1434 г[1].

Былыя касцёл і кляштар францысканцаў, што захаваліся да нашага часу, пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. (1780 г.), паводле некаторых звестак, у 1714 г. фундатарам будаўніцтва быў навагрудскі падстолі Тамаш Вайніловіч. Вуліца, на якой узведзены касцёл з кляштарам, называлася Францысканскай, пазней атрымала назву Гродзенская[2].
У 1831 г. кляштар скасаваны, у 1846 г. барочны касцёл быў перабудаваны ў Мікалаеўскую царкву[2]. У перыяд мікалаеўскай рэакцыі пераасвячэнне касцёлаў у праваслаўныя храмы, найчасцей за ўсё ў гонар святога — патрона расійскага імператара, было масавай з'явай на Беларусі[1]. Капітальна перабудавана на сродкі прыхаджан пасля пажару 1852 г. Помнік архітэктуры позняга барока, пасля перабудовы набыў элементы руска-візантыйскага стылю[2].
Remove ads
Архітэктура
Царква
Царква — трохнефная мураваная базіліка з пяціграннай алтарнай апсідай. Галоўны фасад падзелены развітым антаблементам на тры ярусы. Сцены цэнтральнага нефа расчлянёныя пілястрамі, на галоўным фасадзе яны спараныя абапал высокага паўцыркульнага акна другога ярусу і галоўнага ўваходу на першым ярусе, па абодва бакі якіх тут размешчаныя неглыбокія нішы. Бакавыя фасады прарэзаныя высокімі аконнымі праёмамі, размешчанымі на двух узроўнях. Трэці ярус — невысокая вежа-званіца з купалком на васьмігранным барабане. Вокны галоўнага фасада (з паўцыркульным і арачным завяршэннем) зашклёныя вітражамі. У тоўшчы сцяны галоўнага фасада две вітыя лесвіцы, якія вядуць на званіцу. Бакавыя нефы перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, цэнтральны — цыліндрычнымі з распалубкамі.
У 2-й палавіне 19 ст. створаны драўляны 2-ярусны ў 13 абразоў іканастас, на белым фоне якога вылучаюцца пазалочаныя элементы драўлянай разьбы (карнізы, рамы, арнамент, капітэлі). Абраз 18 ст. «Маці Божая Адзігітрыя»[1].
Кляштар
На поўнач ад касцёла асобна стаіць двухпавярховы Г-падобны ў плане мураваны корпус кляштара. Будынак вырашаны ў лаканічных формах: галоўны фасад (з уваходам у цэнтры) рытмічна прарэзаны прамавугольнымі вокнамі. На паўднёвым тарцовым фасадзе вонкавая мураваная лесвіца, агароджаная падпорнай сцяной і ўмацаваная масіўным контрфорсам. Планіроўка калідорная. Перакрыты ў асноўным крыжовымі скляпеннямі. Цяпер прыстасаваны пад жыллё.
Remove ads
Зноскі
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads