Свята-Міхайлаўская царква (Вострава, Зэльвенскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Вострава Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1862 годзе на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі з цэглы на сродкі маршала Гарабурды. У 1961 годзе закрыта, адкрыта ў 1988—1990 гг. Абнесена бутавай агароджай.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжана-восевую кампазіцыю царквы складаюць прытвор з шатровай чацверыковай званіцай, трапезная, малітоўная кубападобная зала і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. Шацёр званіцы, 4-схільны дах малітоўнай залы і цэнтр апсіды завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Плоскасныя бакавыя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з архівольтамі, апяразаны прафіляваным карнізам.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 89.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads