Свята-Пакроўская царква (Богіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Богіна Браслаўскага раёна, Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1892 годзе з цэглы на месцы храма, адзначанага ў 1881 годзе[1]. У 1-ю сусветную вайну ў наваколлі Богіна вяліся актыўныя баявыя дзеянні. На ўшанаванне памяці салдат і афіцэраў рускай арміі, якія загінулі ў час вайны, у царкве ўстаноўлены памятныя дошкі.
Царква занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура

Архітэктура храма вырашана ў рэтраспектыўна-рускім стылі. Мураваны будынак узведзены паводле традыцыйнай чатырохчасткавай схемы.
Кампазіцыю манументальнага будынка складаюць размешчаныя па падоўжанай восі аб’ёмы званіцы, бабінца, малітоўнай залы і апсіды. Асноўны аб’ём накрыты высокім чатырохсхільным дахам з цыбулепадобным купалам на барабане. На даху ўздоўж асноўнай восі храма — 2 драўляныя мансарды, упрыгожаныя разнымі падзорамі. У сілуэце храма дамінуе квадратная ў плане трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца з гранёным шатром і макаўкай у завяршэнні. На ўсіх ярусах маюцца вялікія праёмы. Архітэктурны дэкор запазычаны са старажытнарускага дойлідства: карнізныя паясы гарадкоў, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі.
Інтэр’ер
Царква мае цікавыя абразы: «Маці Божая з дзіцем» (XVIII ст., перанесены з закрытай у 1967 годзе царквы ў аг. Казяны Браслаўскага раёна), «Георгій Перамоганосец» і «Іосіф з дзіцем» (створаны на мяжы XVIIІ—XIX стст.).
Агароджа
Царкоўны двор абнесены цаглянай агароджай, выкананай у тэхніцы разынкавай муроўкі. Звяртае на сябе ўвагу выкладзеная з каменьчыкаў дата «1892». Мяркуюць, што гэта і ёсць дата пабудовы храма.
Remove ads
Зноскі
- Литовские епархиальные ведомости, 1881. № 12. с. 107
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads