Свята-Пакроўская царква (Вялікія Князікоўцы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Вялікія Князікоўцы)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікія Князікоўцы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1870 годзе з бутавага каменю. Сярод мураванай агароджы пастаўлена двухслуповая двух’ярусная брама-званіца.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб’ёмам пад шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай, да якога далучаны прамавугольны ў плане прытвор пад двухсхільным пакрыццём і пяцігранная апсіда. У дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, ліштвы з сандрыкамі арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads