Вялікія Князікоўцы
вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вялі́кія Князіко́ўцы[1] (трансліт.: Vialikija Kniazikoŭcy, руск.: Великие Князиковцы) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца на рацэ Жыжма, за 20 км за паўночны захад ад Іўя. Прыпыначны пункт Князікоўцы на лініі Маладзечна — Ліда
Гісторыя
У другой палове XVII ст. маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. Уласнасць Пацаў. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. вёска, 60 двароў.
У канцы XIX ст. маёнтак перастаў існаваць. Памешчыцкія землі былі распрададзены сялянам. У пачатку XX ст. побач з вёскай пракладзена чыгунка Маладзечна — Ліда.
У 1905 г. у складзе Лідскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, 452 жыхары, 641 дзесяціна зямлі. У 1909 г. 84 двары, 561 жыхар, якія мелі 150 галоў буйной рагатай жывёлы, 81 каня, 646 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Лідскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.
Далучана в. Жыжма, ад якой захавалася да нашых дзён Пакроўская царква.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (124 двары, 499 жыхароў) цэнтр Князікоўскага сельсавета Іўеўскага раёна. У 1940 г. арганізаваны калгас імя У. І. Леніна. У верасні 1950 г. арганізаваны калгас «Маладая гвардыя». 3 9 верасня 1960 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце[2]. Пасля цэнтр калгаса «Маладая гвардыя».
Працавалі базавая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. У 1999 г. 118 двароў, 268 жыхароў.
Remove ads
Славутасці
Насельніцтва
- 1921 год — 357 жыхароў, 54 двары.
- 1970 год — 370 жыхароў, 112 двароў.
- 1999 год — 268 жыхароў, 118 двароў.
- 2015 год — 229 жыхароў, 94 гаспадаркі.
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads