Свята-Пакроўская царква (Вясея)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Пакроўская,1.
Remove ads
Гісторыя
1 ліпеня 1993 года пачалося будаўніцтва храма.
У красавіку 1998 года быў прызначаны першы пробашч — іерэй Вячаслаў Шолах. У ліпені 2004 года настаяцелем быў прызначаны іерэй Генадзь Станкевіч.
4 лютага 2007 года храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[1].
Архітэктура
Пабудавана з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Да малітоўнай кубападобнай залы далучаны бакавыя прыдзелы. У сілуэце пануюць цыбулепадобныя галоўкі над 4-гранным ярусам малітоўнай залы і над шатром 8-граннай званіцы. Са старажытнага царкоўнага дойлідства запазычаны какошнікавы фрыз, вокны-трафорыумы, шырынкавыя лапаткі, ганак-рундук. Архітэктурная каларыстыка заснавана на спалучэнні чырвонага фона цаглянай муроўкі сцен і сілікатнай выкладкі элементаў архітэктурнага дэкору[2].
Remove ads
Зноскі
- Свята-Пакроўская царква (Вясея) Архівавана 26 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads