Свята-Пакроўская царква (Ганчары)
царква From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Ганчары Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1774 годзе з дрэва. У вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года згадваецца ўніяцкая царква ў вёсцы Ганчары[1]
Асвячона 22 кастрычніка 1878 года пасля капітальнага рамонту (пастаўлены новы іканастас, створаны прастол, пакладзена новая падлога, зроблены трое дзвярэй з прытвора ў малітоўную залу, апсіда па-новаму ашалявана).
Remove ads
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у прамавугольную трохгранную апсіду з бакавымі рызніцамі. Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам на нізкім васьмерыку. Вертыкальна ашаляваныя фасады ў верхняй частцы расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер
Унутраная прастора 3 парамі слупоў падзелена на 3 нефы. Цэнтральны, шырэйшы, неф паракрыты кілепадобным (бочкавым) скляпеннем, бакавыя — плоскай столлю. У межах залы абапал апсіды вылучаны 2 рызніцы, пад хорамі — бакавыя клеці і лесвіца.
Зноскі
- Литовские епархиальные ведомости, 1881. № 15 — 16. С. 138.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads