Свята-Пакроўская царква (Дзедзіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзедзіна Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На могілках. Пабудавана ў XIX ст. з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана кубападобным зрубам пад шатровым дахам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Па падоўжнай планіровачнай восі далучаны ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор і апсіда. Побач пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі: двух'яруснае чатырохграннае збудаванне пад шатровым пакрыццём; ніжні ярус вертыкальна ашаляваны, верхні — адкрыты, каркаснай канструкцыі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads