Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Дзеткавічах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1740 годзе. Перабудавана ў 1884 годзе інжынерам Аляксандрам Рэмерам[1]..

Архітэктура

Thumb
Выгляд з боку апсіды.

Помнік драўлянага народнага дойлідства[2]. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай грашёнай галоўкай над галоўным фасадам. Па падоўжанай восі да алтарнага зруба прыбудавана нізкая рызніца з аднасхільным дахам што надае кампазіцыі храма ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваны і завершаны развітым прафіляваным карнізам.

Галоўны фасад аздоблены 4 лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. Двух’ярусная чацверыковая званіца-брама размешчана асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога яруса званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў.

Зала храма перакрыта плоскай бэлечнай столлю. Рызніца размешчана за апсідай, якая вылучана створаным у 1830-я гады іканастасам, над уваходам — хоры. Абрызы 19 ст. «Невядомы святы», «Укрыжаванне».

Званіца

Перад царквой стаіць 2-ярусная (чацвярык на чацверыку) званіца. Першы ярус-брама ашаляваны вертыкальна, другі скразны ярус накрыты шатром. Паміж стойкамі 2-га яруса зроблены падкосы[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1984.  Брэсцкая вобласць.  368 с., іл. — С. 166—167

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads