Свята-Пакроўская царква (Крывошын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Крывошын)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм (былы касцёл езуітаў) у в. Крывошын (Ляхавіцкі раён). Помнік архітэктуры барока.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны каля 1740 г. як касцёл езуітаў на месцы касцёла 1670 г., пасля паўстання К. Каліноўскага ў 1863 г. перабудаваны пад Пакроўскую царкву.

Архітэктура

Thumb
Царква ў 1914 годзе

Мураваная дзвюхвежавая трохнефная базіліка з паўкруглай апсідай і невялікай сакрысціяй з поўдня (даўжыня 35 м, шырыня 16 м). Рэканструкцыя касцёлу пад царкву надала архітэктарству будынку рэтраспектыўна-рускі стылявы характар. У 1963 г. у час перабудовы над цэнтральным нефам на двухпрыступкавым квадратным у плане пастаменце ўзведзены дванаццацігранны барабан з купалам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Над галоўным фасадам надбудаваная васьмігранная званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны фасад фланкіруюць две двух'ярусныя вежы, дэкарыраваныя трохвугольнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленні фасадаў выкарыстаныя дэкаратыўныя элементы старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя паясы, гіркі.

Remove ads

Інтэр'ер

Thumb
Маці Божая Крывошынская. Каля 1740 г. МСБК НАН

У інтэр'еры зберагліся першапачатковыя манументальным формы барочнага храма. Цэнтральны і меншыя бакавыя нефы, размежаваныя васьмю слупамі, перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі на папружных арках скляпеннямі. Пры ўваходзе на двух слупах галерэя хораў. Сцены аздобленыя вязкай пілястраў, прафіляванымі цягамі, лепкай. Звхаваўся алтарны абраз 2-й палавіны 18 ст. «Маці Божая з дзіцем» і «Маці Божая Замілаванне».

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads