Свята-Пакроўская царква (Лазовіца)

царква ў в. Лазовіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Лазовіца)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Лазовіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вядома з XVIII стагоддзя як уніяцкая царква Пакрова Святой Багародзіцы, якая за часамі Расійскай імперыі была пераведзена ў праваслаўную. Папярэдні храм быў пабудаваны да 1861 года з дрэва.

На месцы былога храма ў пачатку XX стагоддзя была ўзведзена драўляная Свята-Пакроўская царква[1], рэшткі якой захаваліся да гэтага часу. Прыход уваходзіў у склад 3-га Клімавіцкага благачыння Магілёўскай епархіі. На цвінтары знаходзяцца руіны склепа, у якім былі пахаваны настаяцелі царквы. Ад яго да храма пракладзены падземны ход[2].

Пасля прыходу савецкай улады царква была зачынена. У Другую сусветную вайну яна зноў адкрылася[2]. У 1950-я гады ў будынку размясцілася збожжасховішча мясцовага калгаса «Камінтэрн». З 1953 года ў званіцы храма знаходзілася сельская бібліятэка, якая ў 1955 годзе была прызнана лепшай у БССР. У 1962—1964 гадах ніжні паверх царквы займалі бібліятэка і сельскі клуб. З 1964 года будынак не выкарыстоўваўся[1].

Хаця будынак знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане, на рэлігійныя святы ў яго прыязджае святар і адпраўляе набажэнствы[2]. У 2019 годзе стараста вёскі Аляксандр Кірыенка хадайнічаў перад Міхаілам Русым аб рамонце даха царквы. Па яго словах, жыхары самі гатовы ўдзельнічаць у рамонце[3].

Remove ads

Архітэктура

Помнік народнага дойдідства. Трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя ў плане зрубы — бабінца, малітоўнай залы і апсіды, накрытыя агульным дахам. Сцены былі гарызантальна ашаляваны, расчлянёны высока размешчанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.

Зноскі

  1. Гісторыка-культурная спадчына Клімавіцкага раёна (руск.). Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 29 ліпеня 2020.
  2. Юрый Жыгамонт.. Новае падарожжа Жыгамонта ў Лазовіцу ў Клімавіцкім раёне — каталіцкую цытадэль на ўсходзе Беларусі . Наша ніва (27 ліпеня 2019). Праверана 29 ліпеня 2020.
  3. Міхаіл Русы правёў прыём грамадзян у Касцюковічах . Белтэлерадыёкампанія (24 кастрычніка 2019). Праверана 30 ліпеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads