Міхаіл Іванавіч Русы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Іванавіч Русы
Remove ads

Міхаіл Іванавіч Ру́сы (23 лістапада 1954, вёска Вароніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык, старшыня Аграрнай партыі[2], займаў пасады намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[1], дэпутата Палаты прадстаўнікоў Беларусі, міністра сельскай гаспадаркі[1].

Хуткія факты Міхаіл Русы, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1977), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1989). Служыў у арміі.

19771983 — працаваў у калгасе імя Леніна Жыткавіцкага раёна галоўным аграномам, намеснікам старшыні, старшынёй калгаса.

19831985 — першы намеснік старшыні Кармянскага райвыканкама, начальнік управы сельскай гаспадаркі. 19851987 — сакратар Кармянскага райкама КПБ. 19871991 — інструктар ЦК КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ.

19911994 — старшыня Камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь. З 27 кастрычніка 1994 г. займаў пасаду міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

З 6 лютага 2001 г. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.

Загадам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 ад 10 ліпеня 2003 года вызвалены з пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання з фармулёўкай «за невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы аб забеспячэнні поўнай і своечасовай выплаты заработнай платы працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэспублікі і пагашэнні запазычанасці перад насельніцтвам і сельскагаспадарчымі арганізацыямі за здадзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама за фальсіфікацыю справаздачных даных па гэтых пытаннях».

20032004 — саветнік аддзялення пасольства Беларусі ў Расіі (Санкт-Пецярбург).

16 лістапада 2004 года прызначаны старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаннях.

15 сакавіка 2008 года быў абраны старшынёй Аграрнай партыі замест Міхаіла Шыманскага.[2] За яго прагаласавала 100 % дэлегатаў на V з’ездзе партыі.

На парламенцкіх выбарах 2008 года балатаваўся ад Жыткавіч і перамог.[3] Працаваў старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання.

10 красавіка 2012 прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.[1]

У жніўні 2018 стаў адзіным віцэ-прэм’ерам, які застаўся на пасадзе падчас вялікай урадавай перастаноўкі.[4] Аднак 2018 выдаўся няпростым годам для Міхаіла Іванавіча: прэзідэнт раскрытыкаваў аграрную дзейнасць Русага на ільняной ніве і адзначыў, што толькі капрызнае надвор’е ды поспехі Аршанскага льнокамбіната ўратавалі ягонае віцэ-прэм’ерскае крэсла. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ільняная кампанія 2019 год стане вырашальнай у лёсе Міхаіла Іванавіча.[5] 27 сакавіка 2019 года Міхаіл Русы вызвалены ад пасады Намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі пасля рабочай паездкі Прэзідэнта ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці[6].

1 красавіка 2019 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць Русага на пасаду памочніка Прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці[7]. У снежні 2019 года быў прызначаны Прэзідэнтам у склад Савета Рэспублікі 7-га склікання. 11 снежня 2019 года вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектара па Магілёўскай вобласці[8].

Remove ads

Зноскі

  1. Сяргей Каралевіч. Сярод 97 абраных дэпутатаў ПП НС няма ніводнага прадстаўніка апазіцыі, дапоўнена(недаступная спасылка). Палітыка. БелаПАН (6 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 верасня 2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads