Свята-Пакроўская царква (Лань)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Лань)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Лань Нясвіжскага раёна.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Размешчана на ўскраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1842—1844 гадах за кошт князя Радзівіла і памешчыка Грыневіча, прыгонныя сяляне якіх складалі прыход. Перабудавана ў 1863 г. за кошт казны, з якой на перабудову і іканастас выдзелена 2202 рублі. Адрамантавана ў 1904 г. Царква — помнік драўлянага дойлідства.

Архітэктура

Уяўляе сабой квадратны ў плане зруб, да якога далучаны з усходу пяцісценная апсіда з 2 прыбудоўкамі, на захадзе — двухпавярховы тамбур. Асноўны аб'ём пакрыты чатырохсхільным дахам з невысокай двух'яруснай галоўкай у цэнтры. Бакавыя фасады здвершаны невялікімі трохвугольнымі франтонамі, дэкарыраваныя пілястрамі, паміж якімі спараныя аконныя праёмы. Сцены гарызантальна ашаляваны. У аздобе выкарыстаны разныя вуглавыя накладкі, карнізы і ліштвы. Інтэр’ер зальны. 4 калонкі па вуглах зруба падтрымліваюць бэлькі перакрыцця.

Thumb
Брама званіца
Remove ads

Брама-званіца

Насупраць галоўнага фасада царквы знаходзіцца мураваная двух'ярусная брама-званіца з 3 арачнымі праёмамі ў першым ярусе і 1 у другім. Накрыта шатровым дахам з макаўкай.

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads