Свята-Пакроўская царква (Мількаўшчына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Мількаўшчына)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мількаўшчына Гродзенскага раёна. Знаходзіца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 19041908 гадах з цэглы. Адрэстаўрыравана ў канцы XX стагоддзя.

Архітэктура

Помнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучаюцца прытвор-званіца, бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца кубападобны барабан, завершаны 5-купаллем і апяразаны какошнікавым парапетам і аркатурным фрызам. Над прытворам чатырох’ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны двухслуповымі рундукамі пад двухсхільнымі пакрыццямі і вісячымі аркамі Чырвонацагляныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны шырынкамі, вуглавымі лапаткамі.

Remove ads

Інтэр’ер

Унутраная прастора перактыта складанай скляпеністай канструкцыяй, апсіда вылучана двух’ярусным трохгранным іканастасам у неарускім стылі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads