Свята-Пакроўская царква (Паніжаны)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Паніжаны Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1930-я гады з цэглы.[крыніца?] Адкрыта ў 1988—1990 гадах.
Архітэктура
Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які на фасадзе завершаны 4-граннай шатровай званіцай, над алтарнай часткай — шатровай вежачкай на шчыце. З тыльнага боку далучана 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, апяразаны зубчастымі фрызамі, крапаванымі вуглавымі лапаткамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Пакроўская царква (Паніжаны) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads