Свята-Пакроўская царква (Равяцічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Равяцічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1933 годзе з дрэва[1].
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Будынак развітой падоўжна-восевай сіметрычнай кампазіцыі, складзенай з двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы, прамавугольнага ў плане пад двухсхільным дахам аб'ёму малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. Дах асноўнага зруба пераходзіць у пластычнае ўвагнута-пукатае пакрыццё апсіды, у завяршэнні якога шлемападобны купал на васьмігранным барабане. Цыбулепадобнай галоўкай завершаны шацёр званіцы. Звес даху падтрымліваецца выпускамі белек перакрыцця. Фасады гарызантальна ашаляваны і рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі з трохвугольнымі перамычкамі.
Remove ads
Інтэр'ер

У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам, расчлянёным канеліраванымі калонамі на 6 палёў, у цэнтральным з якіх разныя царскія вароты, аздобленыя раслінным арнаментам. Абразы 18 — 19 ст.: «Благавешчанне святой Анны», «Узнясення Гасподняе», «Меленне аб чашы», «Праабражэнне Хрыстова», «Цуд Георгія аб змеі» (1933), «Успенне Багародзіцы»; Евангелле (Кіеў, 1739).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads