Храм |
Населены
пункт |
Дата
стварэння |
Статус[5] |
Апісанне змяненняў |
Дата
перабудовы |
Ілюстрацыя |
да |
пасля |
Свята-Міхайлаўская царква |
Слуцк |
другая палова XVIII
стагоддзя |
2 |
Пакрыццё купалаў заменена на пазалочаную бляху, галоўкі заменены на іншыя, завершаныя пазалочанымі цыбулінамі. На верхніх ярусах ліштвы аформлены неўласцівым для помніка дэкорам |
да 2012[4] |
 |
|
Спаса-Увазнясенская царква |
Капыль |
другая палова
XIX стагоддзя |
3 |
Галоўка заменена на барабан з пазалочаным купалам цыбулінам, часткова зменена форма даха. |
да 2012[4] |
 |
|
Спаса-Праабражэнская царква |
Чашнікі |
1843—1845 |
— |
Надбудавана і перабудавана званіца |
да 2010[4] |
|
 |
Свята-Троіцкая царква |
Зэльва |
1815 |
— |
Пакрыццё даха заменена на металачарапіцу, перабудавана вежа-званіца |
да 2011[4] |
 |
 |
Свята-Пакроўская царква (былы касцёл) |
Малыя Шчытнікі |
1742 |
2 |
На барочны франтон пастаўлены тры купалы-цыбуліны на барабанах, сцены перафарбаваны ў нехарактэрны для помніка блакітны колер |
паміж 2009 і 2011[4] |
 |
 |
Свята-Дабравешчанская царква |
Малыя Ляды |
1794 |
2 |
Купал заменены на іншы з пазалочанымі пакрыццём і цыбулінай |
да 2010[4] |
 |
|
Свята-Георгіеўская царква |
Валавель |
1766 |
2 |
Замест барочных галовак пастаўлены псеўдарускія галоўкі-цыбуліны на круглых барабанах, каб надаць храму «сапраўды праваслаўны» выгляд, але парушыўшы пры гэтым закладзеную гармонію[6] |
2010 |
 |
|
Царква і званіца цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схаваліся вокны на вежах |
|
|
 |
Свята-Троіцкая царква |
Бездзеж |
1784 |
2 |
Званіца цалкам перабудавана ў псеўдарускім стылі |
да 2009[4] |
|
|
Купалы-банькі заменены на пазалочаныя купалы іншай формы |
да 2013 |
|
 |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква |
Опаль |
другая палова
XVIII стагоддзя |
2 |
Зменена форма купала, сцены абшыты сайдынгам |
да 2009[4] |
 |
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква |
Пацавічы |
1867 |
— |
Купалы заменены на пазалочаныя цыбуліны |
паміж 2004 і 2009[4] |
|
 |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква (былы касцёл) |
Сёмкаў Гарадок |
1791—1799 |
— |
Цалкам знішчаны барочны франтон, замест якога ўзведзены новы трохвугольны; пастаўлены шасцігранны барабан з пазалочаным купалам: дэталі дэкору затынкаваны |
да 2008 |
 |
 |
Царква Іаана Багаслова |
Дамашаны |
1772 |
— |
З боку галоўнага фасада замест старога прытвора зроблена прыбудова, пастаўлены купалы-цыбуліны |
паміж 1980-мі і 2011 |
|
|
Свята-Петрапаўлаўская царква |
Трабы |
1784 |
— |
Галоўкі з каванымі крыжамі заменены на пазалочаныя цыбуліны. Пастаўлены шклопакеты |
2010-2011[4] |
|
|
Сцены царквы і званіцы цалкам ашаляваны гарызантальнай шалёўкай, пад якой схавалася круглае акенца ў тымпане. Частка вокнаў званіцы забіты, у іншых зменена форма на прамавугольную |
2011 |
|
 |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква |
Войская |
1751-1775 |
2 |
Галоўкі з каванымі крыжамі на гранёнай вежачцы царквы і на браме-званіцы заменены на цыбуліны ў зорачку |
паміж 2006 і 2012[4] |
|
 |
Свята-Пакроўская царква |
Дзяржынск |
|
— |
Галоўкі заменены на новыя цыбуліны. Цэнтральны аб'ём абшыты сайдынгам, пакрыццё заменена на металачарапіцу, зніклі слыхавыя вокны. На званіцы пастаўлена цыбуліна |
2004-2012[4] |
 |
|
Свята-Троіцкая царква |
Слонім |
XVII-XVIII
стагоддзі |
2 |
У інтэр'еры знішчана частка барочнай ляпніны |
2013[4] |
|
|
Новы купал складанай цыбулепадобнай формы цёмна-зялёнага колеру, які быў пастаўлены ў 2012 годзе і абгрунтаваны фотаздымкамі пачатку ХХ ст., быў заменены на гіганцкі залаты купал-цыбуліну[7] |
2015 |
 |
|
Свята-Крыжаўзвіжанская царква |
Гошчава |
1838 |
3 |
Помнік драўлянай архітэктуры адрамантавалі на сучасны лад, патынкавалі, у вокны ўсталявалі шклопакеты. На даху з’явіліся купалы-цыбуліны. Адзін купал паўстаў там, дзе яго не было. Тамбур нарасцілі з выкарыстаннем сілікатных блокаў[8][9] |
2009 |
 |
 |
Свята-Ільінская царква |
Велямічы |
1881 |
2 |
|
2009 |
|
|
Свята-Уваскрасенская царква (былы касцёл) |
Клецк |
1683 |
2 |
На вежах пабудаваныя новыя чатырохгранныя шатровыя завяршэнні з пазалочанымі цыбулінамі, выгляд якіх істотна адрозніваецца ад гістарычных[9] |
2010 |
 |
|
Мікольскі манастыр |
Магілёў |
XVII-XVIII
стагоддзi |
2 |
На уязной браме пастаўлена пазалочая цыбуліна |
паміж 2005 і2010[4] |
|
 |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква |
Мсціслаў |
|
— |
Два купалы заменены на велізарныя пазалочаныя цыбуліны, астатнія знішчаны |
паміж 2007 і 2011 |
 |
 |
Спаса-Праабражэнская царква |
Мсціслаў |
другая палова
ХІХ стагоддзя |
3 |
На вежы-званіцы пастаўлена залатая цыбуліна |
2011 |
|
 |
Царква Святога Аляксандра Неўскага |
Мсціслаў |
|
|
|
|
 |
 |
Успенскі сабор |
Жыровіцы |
XVII-XIX
стагоддзі |
|
З іканастаса, збудаванага каля 1730 года, былі зняты херувімы і іншыя барочныя дэкаратыўныя элементы (ракавіны, гірлянды, арнамент у выглядзе вінаграднай лазы і лістоў аканта). Дэкаратыўная ваза, якая завяршала іканастас заменена на васьміканцовы крыж[4]. У 2009 годзе сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь[10]. Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, які выкананыя ў нібыта старажытнарускім стылі інакіняй Анфісай. Лёс астатніх абразоў і драўлянай разьбы, якія таксама былі зняты з іканастаса, невядомы[11]. |
2005-2013[4] |
|
 |
Сабор Аляксандра Неўскага |
Кобрын |
1864-1868 |
2 |
Шатровыя завяршэнні заменены на новыя іншай вышыні з пазалочанымі цыбулінамі. Трохвугольныя завяршэнні сцен вежаў зменены на лучковыя |
2013[4] |
 |
 |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква і кляштар базыльянак |
Гродна |
1720—1756 |
2 |
Керамічная чарапіца на будынку кляштара заменена на металачарапіцу[4] |
2013[4] |
 |
|
Свята-Троіцкая царква (былы касцёл) |
Астроўна |
XVI стагоддзе, XVIII стагоддзе, 1863—1864 |
3 |
Пры перабудове ў царкву знішчана частка мура — франтон і частка вежы |
2013[4] |
 |
|
Свята-Іаана-Прадцечанская царква |
Вішнявец |
1742 |
2 |
Старыя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разліку заменены на пазалочаныя. У выніку цяжкія элементы прывялі да пашкоджання сцен будынка[9]. |
2014[4] |
 |
 |
Спаса-Праабражэнская царква |
Шумакі |
1609 |
2 |
Зменена форма галоўкі, перабудаваны (?) франтон |
паміж 1970-мі і 2002[4] |
|
 |
Царква Параскевы Пятніцы |
Чарнаўчыцы |
1733 |
2 |
Перабудавана званіца.
Пацярпела ад пажару ў 1987 годзе (страчаны купал-баня, дах, іканастас 1830-х гадоў). Замест купала збудаваны высокі спічасты шацёр, які не адпавядае брутальным барочным масам самога храма[6], зменены дэкор экстэр'ера, у прыватнасці акон |
паміж 1980-мі і 2006[4] |
 |
 |