Свята-Пакроўская царква (Талачын)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Талачын)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм, размешчаны на вуліцы Леніна ў Талачыне. Пабудавана у 1604 годзе як касцёл. Помнік дойлідства позняга барока[1].

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Будынак касцёла быў пабудаваны ў 1604 годзе з цэглы, на сродкі Льва Сапегі. У 1769 годзе на падмурках касцёлу магнатамі Сангушкамі быў узведзены новы храм. У 1779 годзе дабудавана базыльянская школа і манастырскі корпус базыльян. У 1796 годзе касцёл перабудавалі пад уніяцкую царкву. З 1804 года — праваслаўная Пакроўская царква. У 1993 годзе царква была адрэстаўрыравана на сродкі прадпрыемстваў і калгасаў раёна[1].

Remove ads

Архітэктура

Царква — помнік архітэктуры віленскага барока. Трохнефная дзвюхвежавая базіліка з 2 сакрысціямі абапал прамавугольнай апсіды. Галоўны ўсходні фасад расчлянёны на 3 праслы, якія адпавядаюць падзелу храма на 3 нефы. Над вытанчана прафіляваным хвалістым карнізным поясам фасада ўзвышаюцца 2 бакавыя трох'ярусныя чацверыковыя вежы з цыбулепадобнымі купаламі і фігурны шчыт паміж імі таксама з галоўкай у завяршэнні. Аналагічным шчытом завершана атыкавая сцяна апсіды. Плоскасна бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Барочную пластычнасць архітэктуры храма надаюць ступеньчатыя пілястры, раскрапаваныя слаістыя карнізы, фігурныя сандрыкі, гарызантальная рустоўка.

Remove ads

Інтэр'ер і іканастас

Унутраная прастора 4 магутнымі крапаванымі пілонамі і перакінутымі праз іх аркамі расчлянёна на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі на папружных арках. Апсіда, перакрытая цыліндрычным скляпеннем, вылучана мураваным алтаром 18 ст. (застаўлены драўляным іканастасам 19 ст.). У паўночна-ўсходняй частцы залы размяшчаюцца хоры. Папружныя аркі, антаблементы, адхілы аконных праёмаў аздоблены паліхромнай арнаментальным роспісам.

У царкве захоўваюцца абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» (сярэдзіна 17 ст.), «Святы Пётр і Павел» (18 ст.), «Мікола Цудатворац» (канец 18 ст.).

Пакроўскі манастыр

Пакроўскі манастыр — праваслаўны манастыр у горадзе Талачын, знаходзіцца ў юрысдыкцыі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.

Манастыр заснаваны пры Свята-Пакроўскім храме, пабудаваным у 1604 годзе Канцлерам Вялікага Княства Літоўскага Львом Сапегам.

У 1804 годзе манастыр ліквідаваны. У 60-70 гады XIX стагоддзя ў наваколлях Талачына было некалькі царкоўна-прыходскіх школаў, а Пакроўскі храм быў прыпісаны да Свята-Успенскага манастыра горада Оршы.

У гады савецкай улады прыходу належаў толькі будынак храма. Будынак манастыра быў аддадзены ваенкамату, а будынак школы — пазаведамаснай ахове.

28 лістапада 1996 года рашэннем Талачынскага райвыканкама прыходу быў перададзены будынак былога жылога корпуса манастыра. У гэтым будынку частка памяшканняў была адведзена пад жыллё святароў, а частка — пад нядзельную школу. З перадачай будынка за прыходам замацаваная і тэрыторыя, прылеглая да будынка.

10 кастрычніка 2004 года рашэннем Святога Сінода Беларускай праваслаўнай царквы манастыр адроджаны.

Архітэктура

Манастырскі корпус — прамавугольная ў плане 2-павярховая пабудова ў стылі барока. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах і пілястрамі ў прасценках. Тарцовы фасад завершаны фігурнымі франтонамі. У ім размяшчаліся перакрытыя скляпенні келлі манахаў, трапезная і «цёплая» царква, аб'яднаная галерэйнай планіроўкай.

Remove ads

Зноскі

  1. Пакроўская царква. Цэнтр духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага экзархата. Праверана 3 сакавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads