Свята-Пакроўская царква (Туркоўская Слабада)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Туркоўскай Слабадзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.
Remove ads
Гісторыя
У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Да галоўнага фасада прыбудавана двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатровым дахам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты вальмавым дахам. Бакавыя фасады раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Ва ўнутранай прасторы вылучаны вузкі бабінец з бакавым уваходным праёмам. Алтарная сцяна выконвае ролю іканастаса.
Remove ads
Літаратура
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Свята-Пакроўская царква (Туркоўская Слабада) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Туркоўская Слабада) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

