Свята-Пакроўская царква (Тырвовічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Тырвовічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пабудавана ў 18 — 19 ст. з дрэва, адноўлена ў 1992 г.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай алтарнай часткай, накрытымі вальмавым бляшаным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да фасада праз кароткі бабінец далучана двух'ярусная чатырохгранная шатровая прытвор-званіца (раней быў нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём). Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Пакроўская царква (Тырвовічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Тырвовічы) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads