Свята-Пакроўская царква (Ятвеск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Ятвеск)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм на хутары Ятвеску Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры хутара.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Малюнак царквы часоў Першай сусветнай вайны.
Thumb
Царква на фотаздымку часоў Першай сусветнай вайны.

Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага за ўдзел у ім маёнтак Ятвеск, якім валодаў Станіслаў Ляскоўскі, быў перададзены царскаму генерал-маёру Булгарыну. 9 жніўня 1865 года архітэктар Мікалай Ціхвінскі прадставіў праект праваслаўнай царквы ў маёнтку[1], а ў 1870 годзе Сяргей Гур’еў склаў схематычны план Ятвеска з указаннем месца пад будаўніцтва царквы[2].

Аднак, з-за недахопу сродкаў, 2 сакавіка 1873 года грамадзянскі інжынер А. Лазінскі выканаў новы праект будынка[3]. У тым жа годзе гродзенскі губернскі архітэктар Іван Калянкевіч прадставіў яшчэ адзін праект царквы[2], у якім была спрошчана званіца і адсутнічалі чатыры купалы па вуглах[4].

У 1877 годзе над праектам царквы працавалі архітэктары А. Ленскі і Леанард Кржыжаноўскі, якія выканалі праекты галоўнага і бакавога фасадаў, а таксама званіцы[3].

Нарэшце, у 1879 годзе з чырвонай цэглы быў узведзены будынак храма. Першым настаяцелем прыхода быў айцец Леанід Коласаў, які ў 1880 годзе дамовіўся аб адкрыцці царкоўна-прыходскай школы.

У пачатку XX стагоддзя да царквы былі прыпісаны дзве царкоўна-прыходскія школы са 140 навучэнцамі, 10 вёсак, 52 дзесяцін зямлі. Налічвалася 2374 прыхаджан. Святаром быў Аляксей Савіцкі, які скончыў духоўную семінарыю, псаломшчыкам — студэнт семінарыі Аляксандр Богуш[4].

У 1961 годзе царква была перададзена мясцоваму калгасу пад склад, у якім захоўвалі калійныя ўгнаенні. У 1993 годзе будынак быў перададзены вернікам. Настаяцелем з’яўляецца іерэй Пётр Раўнейка[5].

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Выгляд з боку апсіды.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца з прытвору са званіцай і паўкруглай апсідай. Званіца аднаярусная, васьмерыковая, завершана шатром. Царква накрыта чатырохсхільным дахам. Аконныя праёмы арачныя, здвоеныя, з паўкалонамі па баках і пластычна распрацаваным цыбулепадобным заканчэннем. Дэкор фасадаў уключае арнаментальныя паясы, вугольныя лапаткі, нішы.

У інтэр’еры перакрыцце трапезнай плоскае, у асноўным аб’ёме крыжападобнае скляпенне. Паміж імі арачны праём. У алтарнай частцы размешчаны драўляны іканастас[4].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads