Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Бастынь)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

У 1750 годзе арандатар вёскі памешчык Шчыт пабудаваў царкву ў імя Святой Вялікапакутніцы Параскевы. У 1960-я гады старая царква была разбурана.
Новая аднайменная царква пабудавана ў 1998 годзе.
Архітэктура
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Чатырохчасткавую прасторавую кампазіцыю ствараюць прамавугольныя зрубы прытвора, званіцы, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з рызніцамі. Шацёр званіцы, вальмавыя дахі малітоўнай залы і апсіды завершаны бдяшанымі цыбулепадобнымі купаламі. Гарызантальна ашаляваныя сцены (цокальная частка — вертыкальная) расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads