Бастынь
аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Басты́нь[2] (трансліт.: Bastyń, руск.: Бостынь) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Бастынскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 250 км ад Брэста, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Люшча[3].
Гісторыя


З 12 кастрычніка 1940 года ў Бастынскім сельсавеце Лунінецкага раёна Пінскай вобласці, яго цэнтр. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, вёска ўвайшла ў склад Дзятлавіцкага сельсавета[4]. 8 верасня 1959 года вёска пералічана ў склад Валуцкага сельсавета, дзе стала яго цэнтрам, сельсавет перайменаваны ў Бастынскі[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1995 год — 710 двароў, 1971 жыхар[3].
- 1996 год — 678 двароў, 1904 жыхары.
- 1999 год — 1699 жыхароў.
- 2010 год — 1342 жыхары.
Славутасці

- На могілках знаходзіцца склеп-пахаванне Феліцыі Дваракоўскай са Скакоўскіх 1833 года[6] —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000455
- Брацкая магіла (1944) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Д000454
- Побач з месцам, дзе змяшчалася страчаная Царква Святой Параскевы Пятніцы, у 1990-х пабудавана новая аднайменная пратэстанцкая царква[7].
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (1998).
Страчаная спадчына
- Царква Святой Параскевы Пятніцы, пабудаваная ў 1750 годзе і страчаная ў 1980-х[8].
- Сядзіба Друцкіх-Любецкіх XVIII стагоддзя, страчаная ў 1939 годзе[9].
Remove ads
Вядомыя асобы
- Генадзь Андрэевіч Касцюкоў (нар. 1947) — мэр горада Краматорска Данецкай вобласці Украіны з 2006 года.
- Анатоль Расціслававіч Бензярук (нар. 1969) — беларускі журналіст.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads