Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Гоцк)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Гоцк Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Каржа, 38[1].
Remove ads
Гісторыя
Па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ў 1998 годзе была зарэгістравана праваслаўная грамада.
У Гоцк будынак храма быў перавезены з вёскі Бранчыцы, дзе ў 1930-я гады ён быў прыстасаваны пад клуб. У Бранчыцах храм быў асвечаны ў гонар Святога Георгія, меркаваная дата яго будаўніцтва — 1840 год[2].
У 1999 годзе пробашчам храма быў прызначаны святар Аляксандр Чарнушэнка, 20 чэрвеня 1999 года адбылося першае набажэнства.
10 кастрычніка 2000 года мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт асвяціў храм у гонар святой пакутніцы Параскевы Пятніцы.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads