Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі)map
Remove ads

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўная царква, помнік драўлянага дойлідства. Знаходзіцца на ўзгорку цэнтра вёскі Збірагі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Параскева-Пятніцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 1610 годзе па фундацыі княгіні Агаты Сапегі з Пацаў як уніяцкая Прасвятой Троіцы, з 1886 года — праваслаўная. У 1920 годзе вернута католікам і адрэстаўрыравана ў 1925 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны зноў перададзена праваслаўным.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Царква з боку апсіды

Царква вырашана простым 4-сценным зрубам пад вальмавым дахам, над якім узвышаецца цыбулепадобная галоўка. Да ўсходняй сцяны далучаны больш вузкі трохгранны пад 3-схільным дахам зруб апсіды, па баках якой нізкія рызніцы. Уваход у храм вырашаны невялікім прытворам пад 2-схільным дахам. Візіта XVIII стагоддзя адзначае царкву з трыма асобнымі дахамі над кожным зрубам. Вертыкальная шалёўка, высока ўзнятыя прамавугольныя аконныя праёмы надаюць аб'ёму храма вертыкальную накіраванасць і манументальнасць.

Інтэр'ер

Зала перакрыта плоскай столлю на бэльках, складзеныя з брусоў сцены не ашаляваны, пафарбаваны алеем. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам 1830-х гадоў. У залу храма над уваходам на двух драўляных слупах выступаюць хоры з дугападобным парапетам.

У царкве можна ўбачыць абразы 18 стагоддзя — «Параскева Пятніца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас Пантакратар», складзень.

Remove ads

Званіца

Асобна пастаўленая чацверыковая, вертыкальна ашаляваная званіца, мае верхні адкрыты ярус-звон у выглядзе слупавой лучковай аркады, якая ўтрымлівае 4-схільны гонтавы шацёр з крыжам у завяршэнні.

Літаратура

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads