Свята-Петра-Паўлаўская царква (Вензавец)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчаны ў цэнтры аграгарадка.
Remove ads
Гісторыя


Папярэдні драўляны храм быў збудаваны ў 1755 годзе ў стылі барока ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства[1]. Да 1845 года царква струхнела і патрабавала капітальнага рамонту. У 1860 годзе яна была канчаткова закрыта для набажэнстваў.
21 верасня 1865 года святар А. Васілеўскі звярнуўся да гродзенскага губернатара І. М. Скварцова з хадатайствам аб будаўніцтве новага храма. Праект царквы ў тым жа годзе прадставіў гродзенскі архітэктар Мікалай Ціхвінскі[2], аднак ён не быў ажыццёўлены.
Гродзенскаму грамадзянскаму інжынеру Леанарду Кржыжаноўскаму 20 мая 1867 года даручылі скласці праект і каштарыс[3] на ўзвядзенне мураванай царквы на 350 вернікаў. 7 лютага 1869 года прыхаджане склалі «прыгавор», у якім хадайнічалі перад начальствам.
У 1871 годзе старая царква была разабрана і на яе месцы ў цэнтры Вензаўца, пры паштовым тракце Навагрудак — Вільня, у 1872—1875 гадах з цэглы і бутавага каменю была збудавана царква.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 верасня 2010 года царкве быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.
Remove ads
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая сіметрычная прасторавая кампазіцыя храма паслядоўна ўключае трох’ярусную шатровую званіцу (2 васьмерыкі на чацверыку), кароткую трапезную, кубападобны асноўны аб’ём і паўкруглую апсіду. Пакаты чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны пяцікупаллем, якое дапаўняецца макаўкай званіцы. Атынкаваныя фасады насычаны масіўнай архітэктурнай пластыкай, запазычанай са старажытнарускага царкоўнага дойлідства: вялікія фасадныя арачныя парталы ў кілепадобным абрамленні, какошнікі, прамавугольныя панелі цокаля і званіцы, круглыя прафіляваныя разеткі, плоскасныя ліштвы арачных аконных праёмаў, буйнапрофільны карніз з сухарыкамі. Галоўны ўваход вырашаны масіўным і глыбокім арачным парталам на буйных пілонах.
Remove ads
Зноскі
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 97, воп. 1, спр. 72, арк. 25 — 28.
- Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79
- Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads