Свята-Петра-Паўлаўская царква (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Петра-Паўлаўская царква (Віцебск)map
Remove ads

Віцебская Петрапаўлаўская царква знаходзілася ў Задзвінскай частцы горада Віцебска, у раёне сучаснай вуліцы Кастрычніцкай.

Хуткія факты Свята-Петра-Паўлаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква ў 1941 годзе

Мураваная царква пабудавана ў 1780 годзе на месцы папярэдняй драўлянай, непадалёку ад якой знаходзіліся 2 мураваныя філіяльныя царквы: Срэценская і Міхайлаўская (на беразе Заходняй Дзвіны, на іх месцы былі пабудаваны правіянцкія магазіны). У 1799г. у новую мураваную царкву былі пераведзены манахі базыльянскага манастыра. У 1839 г. Петрапаўлаўская царква з'яўлялася самым вялікім з прыходскіх храмаў горада.

У пачатку XX стагоддзя над дзвярыма будынка быў надпіс, што ён пабудаваны ў 1780 г. з дабраславення ўніяцкага архібіскупа І. Лісоўскага на месцы старадаўняй Петрапаўлаўскай царквы[1].

Пашкоджана ў 1944 годзе.

Галоўны фасад храма фланкіраваўся дзвюма трох'яруснымі вежамі, бакавыя рытмічна чляніліся 16 вялікімі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер быў пакрыты размалёўкай XVIII ст. У 1945 яшчэ захоўваліся 18 кампазіцый, размешчаных на бакавых сценах і не перакінутых праз пілоны арках галоўнага нефа.

Remove ads

Зноскі

  1. Віцьбіч, Ю. Нататкі краязнаўца / Юрка Віцьбіч // ARCHE. — 2009. — № 4. — С. 111. — ISSN 1392-9682.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads