Іраклій (Лісоўскі)

(1734—1809) кіеўскі ўніяцкі мітрапаліт From Wikipedia, the free encyclopedia

Іраклій (Лісоўскі)
Remove ads

Іраклій Лісоўскі (свецкае імя Іосіф; 1734, Полацкае ваяводства — 30 жніўня 1809) — царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Уніяцкі архіепіскап полацкі1784), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі1806, без зацверджання Папам Рымскім).

Хуткія факты Іраклій, каталіцкі архібіскуп ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік беларускага шляхецкага роду Лісоўскіх герба «Вожык». Навучаўся ў школе пры кляштары дамініканцаў у Вушачах, дзе ўступіў у ордэн базыльян Св. Іасафата.

Быў ігуменам Полацкага манастыра пры Сафійскім саборы, а з 1778 — архімандрытам Ануфрыеўскага манастыра (Мсціслаўскае ваяводства). З 1780 член кансісторыі Полацкай уніяцкай епархіі.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і скасавання таго ж года Кацярынай II уніяцкіх епархій (апроч Полацкай) фактычна кіраваў усімі ўніятамі Расійскай імперыі.

Падтрымліваў утварэнне Галоўнай семінарыі пры Віленскім універсітэце (1803), адкрыў семінарыю для белага духавенства ў Полацку (1806).

Быў прыхільнікам ачышчэння абраднасці ад лацінскіх пазычанняў. Склаў і даслаў у Рым на зацверджанне службоўнік з паралельнымі царкоўна-славянскім і лацінскім тэкстам.

Дамогся ад імператара Аляксандра I утварэння ўнутры рымска-каталіцкай калегіі асобнага дэпартамента для ўніятаў (1805), старшынёй якога зрабіўся сам. Спрыяў выданню царскага дазволу для ўніятаў, якія прынялі лацінскі абрад, вярнуцца да папярэдняй веры.

Ва ўнутрыцаркоўнай барацьбе абапіраўся на падтрымку царызму. У 1795 забараніў уніяцкім святарам процідзейнічаць схіленню (часам гвалтоўнаму) сваіх вернікаў у праваслаўе. У 1805 спрыяў выданню загаду Пецярбургскай рымска-каталіцкай калегіі аб скасаванні базыльянскіх манастыроў.

Remove ads

Зноскі

  1. Herakliusz Lisowski // NUKAT — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11789729'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads