Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Петра-Паўлаўская царква (Махро)map
Remove ads

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Махро Іванаўскага раёна. Помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока. Пабудавана ў 1792 г. як уніяцкая.

Хуткія факты Свята-Петра-Паўлаўская царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Царква ў 1958 годзе

Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага зрубу і пяціграннай алтарнай апсіды, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння аб'ёмаў. Галоўны паўночны фасад вырашаны ў выглядзе шырокай пласціны, пры ўваходзе тамбур. Фасад падзеленыя на ярусы дзвюма развітымі карнізамі і завершаныя трыма вежачкамі (бакавыя квадратныя ў плане, цэнтральная васьмігранная). Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі. Карнізы аздобленыя разьбой. Вокны прамавугольныя. Інтэр'ер зальны з плоскім бэлечным перакрыццем. Над уваходам — вялікія хоры. Дапаможныя памяшканні ўбудаваны ўнутры асноўнага зрубу.

Remove ads

Інтэр'ер

У залу выступае галерэя хораў на 2 слупах. Абразы 18 — 19 ст.: «Мікалай Цудатворац» (1816), «Маці Божая Ціхвінская», «Спас Пантакратар», «Маці Божая Адзігітрыя», «Параскева Пятніца».

Thumb
Спас Уседзяржыцель з Петрапаўлаўскай царквы. Ікона XVIII стагоддзе

Званіца

У баку ад царквы стаіць двух'ярусная чацверыковая каркасная званіца, накрытая пакатым шатром.

Першы вертыкальна ашаляваны ярус праз шырокія адлівы пераходзіць у другі адкрыты ярус, слупы якога падтрымліваюць шатровы верх з макаўкай.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads