Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гудзевічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гудзевічы)map
Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Выгляд з боку апсіды.

Першая царква была драўлянай і з’явілася прыкладна ў XVI стагоддзі. У канцы XVII стагоддзя быў пабудаваны новы храм, які пазней перанеслі у вёску Семярэнкі, дзе ён згарэў. Спачатку ён быў праваслаўны, потым стаў уніяцкі. У 1830-я гады царква стала зноў праваслаўнай.

Цяперашняя царква была збудавана ў 1852 годзе па праекце Віктара Міхаэліса[1]. Аднак неўзабаве былі выяўлены расколіны ў сценах — вынік нядобрасумленна выкананых пры мураванні сцен работ. Намаганнямі святара Віктара Абрамовіча ў 1877 годзе былі выкананы работы па перабудове сцен храма, затым зроблены дзве прыбудоўкі, дзякуючы чаму царква прыняла крыжападобную форму[2].

Праект перабудовы ў 1866 годзе распрацаваў архітэктар Уласаў, але не быў зацверджаны, і ў 1873 годзе архітэктар Якуб Фардон склаў новы праект царквы на 700 чалавек. У 1909 годзе архітэктар Вільгельм Срока выканаў праект званіцы[3].

Remove ads

Архітэктура

Вырашана прамавугольным аб’ёмам, франтальны фасад якога завершаны двух’яруснай чацверыковай званіцай пад шатром з макаўкай (прыбудавана замест драўлянай). Галоўны ўваход вырашаны старажытнарускім рундуком на здвоеных калонах-дыньках. У тым жа стылі і кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.

Зноскі

  1. Свята-Ражства-Багародзіцкая царква ў в. Гудзевічы Архівавана 20 кастрычніка 2020.. — Мастоўская раённая бібліятэка, 22 лістапада 2018. (бел.)
  2. Белакоз, А. Музей у Гудзевічах : гісторыка-краязнаўчыя артыкулы. Кніга першая / Алесь Белакоз; уклад. і прадм. С. Чыгрына. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 200 с. ISBN 978-985-7057-12-2. — С. 8—11
  3. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1938, арк. 16.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads