Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Міжэвічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм, які знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі в. Міжэвічы Слонімскага раёна.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1867 годзе з дрэва. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідства.
Архітэктура
Двухзрубная пабудова: прамавугольны ў плане асноўны аб’ём з трохграннай алтарнай часткай і бабінец з двух’яруснай званіцай (васьмярык на васьмерыку), завершанай цыбулепадобнай галоўкай. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Фасады рытмічна падзелены слупамі-сцяжкамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Інтэр’ер
Мастацка-дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — драўляны іканастас. Шануецца абраз «Маці Божая», які ў храме з часу яго пабудовы. Маецца фератрон пачаіку 19 ст. «Маці Божая Балезная» і «Георгій Перамоганосец», «Пакроў» (2-я палавіна 19 ст.) .
Званіца
Уваход на агароджаны ўчастак царквы праз драўляную двух’ярусную надваротную званіцу, якая размешчана аўтаномна на падоўжанай восі царквы. Канструкцыя званіцы каркасная. Агульныя дэталі дэкору (паўцыркульныя праёмы, шалёўка сцен) аб’ядноўваюць яе з царквой у адзіны архітэктурны ансамбль.
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 678.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
![]() |
Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Міжэвічы) на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads