Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Парахонск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Парахонск)map
Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Парахонск Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Раства-Багародзіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абклад абараза «Маці Божая Замілаванне», 1803

Пабудавана ў 1888 г. з дрэва[1]. У 1902 г. пабудавана цагляная царкоўнапрыходская школа.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 3-зрубнай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор, малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Асноўны кубападобны зруб накрыты пакатым 4-схільным дахам, над якім узведзены светлавы 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Над прытворам васьмерыковая званіца, завершаная востраканечным шпілем. Уваход праз ганак у выглядзе утрыраванага 2-слуповага порціка. Гарызантальна ашаляваныя сцены дэкарыраваны разным накладным дэкорам, запазычаным з ордэрнай мураванай архітэктуры: ліштвы з сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў, лапаткі.

Remove ads

Інтэр'ер

У інтэр'еры малітоўная зала мае 2-светлавую прастору, у якую адкрываюцца памяшканні апсіды. У габарытах залы вылучаны прытвор з бакавымі прасвірняй і хрысцільняй.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 817, арк. 121.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads