Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Стары Свержань)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Стары Свержань Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці[1].
Remove ads
Гісторыя

Старая царква, пабудаваная ў апошняй трэці XVIII стагоддзя, была помнікам драўлянага дойлідства. Прастакутны ў плане аб’ём з пяціграннай алтарнай прыбудовай з усходняга боку і двух’яруснай званіцай з заходняга. Завяршэнне званіцы не захавалася. Да алтарнага аб’ёму прымыкаюць две прыбудовы. Асноўны і алтарны зрубы падведзеныя пад агульны высокі дах, які плаўна агінае ўступы аб’ёмаў, навісае над бакавымі прыбудовамі. Сцены царквы гарызантальна ашаляваныя і ўмацаваныя вертыкальнымі сцяжкамі. Прастакутныя вокны размешчаныя ў верхняй частцы сцен. Інтэр’ер зальнага тыпу. Столь плоская. У аб’ёме ніжняга ярусу званіцы вылучаны бабінец з хорамі над уваходам[2].
Новы мураваны храм пабудаваны на месцы гістарычнай драўлянай царквы з тым жа імем[3].
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads